Сэрца Беларусі



Дзе Свіслач срабрыцца між долаў,
А шлях - на Масквуды Парыж,
У цэнтры Еўропы, наш горад -
Зямлі беларускае волат
Нязломны, спрадвек ты стаіш.

Узнёсся ў праспекца Скарыны
Твой воблік славянскай красы -
Прыветны, руплівы, гасцінны,
Пад сцягам свабоднай краіны
На ўсе блаславёны часы.

Абеліск у высь глядзіцца,
Звон Сабора над гарой:
"Слаўся, Мінск - краса-сталіца!
Слаўся, Мінск - горад-герой! "

У памяці дзень вызвалення -
І радасць, і плач між руін.. .
Як доўга чакаў ты збавення!
Змагаўся, не не стаў на калені,
Народа няскорнага сын.

Прад Вечным агнём пакланюся.. .
Мінск! Мужны твой подвіг не згас.
З табой мы ў шчасці і скрусе.
Ты - сэрца святой Беларусі,
Ты ў сэрцы кожнага з нас!

Аўтар: Пятро Ліпай.

Стих добавлен 13 сентября 2017, 15:50